Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман падзяліўся ўражаннямі ад першай прэс-канферэнцыі Бабарыкі.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Бабарыка падкрэслівае, што адносіцца да ЦВК і дзяржорганаў, уключаючы сілавікоў, з прэзумпцыяй даверу.

Шрайбман не думае, што гэта наіўнасць, хутчэй — спроба працягнуць руку частцы наменклатуры.

Аналітык лічыць, што Бабарыка не да канца ўсведамляе, як працуюць СМІ, і трохі эмацыйна рэагуе на вострыя пытанні, вучыць журналістаў, як іх трэба правільна фармуляваць. Гэта, адзначае Шрайбман, прыкмета недасведчаных палітыкаў.

Бабарыка не ідзе ў лоб з крытыкай на Лукашэнку. Сама ж павестка Бабарыкі — класічны лібералізм.

Адказу на пытанне пра абарону галасоў Бабарыка так і не даў, таму што ў гэтага пытання няма добрага адказу, лічыць аналітык.

Аглядальнік мяркуе, што план максімум Бабарыкі — сабраць рэальную большасць у надзеі, што наменклатура разгубіцца ад такога, але не будзе лічыць яго ворагам і таму асмеліцца не выканаць загад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0