Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што пандэмія каранавіруса можа нанесці свету шкоду на суму $9 трыльёнаў.
«90 тысячам амерыканцаў гэтая чума ўжо каштавала жыцця, больш за 36 мільёнаў амерыканцаў страцілі працу з сакавіка. Па ўсім свеце — 300 тысяч памерлых. Паводле нашых ацэнак, памылкі Камуністычнай партыі Кітая могуць абысціся свету ў дзевяць трыльёнаў даляраў», — сказаў Пампеа.
Пампеа назваў унёсак Кітая ў барацьбу з пандэміяй «нікчэмным».