Як паведамілі БелаПАН у аддзеле прапаганды і прафілактыкі УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама,

трагедыя адбылася ў 7.10 раніцы — ад прыпынку ў райцэнтры адправілася маршрутнае таксі "Добруш—Гомель",

у якім знаходзіліся сем пасажыраў і вадзіцель. На вачах у мужчыны, які праводзіў сваю дачку, аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, знёс агароджу на мосце і ўпаў у раку.

Мужчына кінуўся ў ваду ратаваць дачку, але пры падзенні зламаў нагу. Дзяўчынку выратаваў рыбак. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі ДАІ і МНС, пяцёра чалавек былі выратаваны, яны атрымалі траўмы і ўдары.

Тры чалавекі — вадзіцель, мужчына і падлетак, вучань 11 класа мясцовай школы — патанулі.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Папярэдне пры апытанні было ўстаноўлена, што падчас руху вадзіцель страціў пільнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?