Меркаванні5252

Палітолаг: Бабарыка магутна паказаў, як ён будзе гуляць на электаральным полі Лукашэнкі

Некаторыя ацанілі прэс-канферэнцыю Віктара Бабарыкі як правальную. Асабіста я з гэтым не згодны і растлумачу чаму, піша ў фэйсбуку заснавальнік «Моцных навін» Пятро Кузняцоў. 

Мяркуючы па тым, што я прачытаў, бо асабіста там не прысутнічаў, мы ўбачылі вельмі магутны старт выбарчай кампаніі, але пакуль не змаглі яго ацаніць. Відавочна, гэты этап яшчэ наперадзе — або я памыляюся і ўдачы гэтага брыфінгу былі выпадковасцямі і многіх чакае расчараванне.

Ёсць усе перадумовы для таго, каб ён стаў сур'ёзным кандыдатам і змяніў Лукашэнку.

Бабарыка відавочна і адназначна пазначыў, што будзе гуляць на полі Лукашэнкі, але біць яго тым, недахоп чаго ў таго ў апошнія месяцы агаліўся вельмі моцна ва ўмовах пандэміі каранавіруса — адэкватнасцю.

Яго пасыл вельмі просты: я буду нармальным адэкватным прэзідэнтам, якога вам будзе лёгка разумець і з якім будзе лёгка знаходзіць супольную мову.

Пачнём з тэзісаў, якія больш за ўсё абурылі грамадзянскую супольнасць.

Так, ён сказаў, што не верыць у масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. І, кажучы гэта, ён казаў так, як лічыць большасць грамадзян, якія да гэтага часу трывалі гэты рэжым.

Пастаянная палітычная павестка апазіцыі, праваабаронцаў і мясцовых медыя аб тым, што ў нас дыктатура, не знаходзіла і не знаходзіць у мас водгуку — гэта нікога не хвалюе, бо мізэр сутыкнуўся з гэтым на сваёй скуры.

Словазлучэнне «масавыя рэпрэсіі» ў народзе пад уздзеяннем падручнікаў гісторыі і СМІ асацыююцца з з'явамі такога маштабу, як ГУЛАГ або чырвоныя кхмеры. Перыядычныя пасадкі дзясяткаў актывістаў цалкам укладваюцца ў разуменне разборак Лукашэнкі і «купкі незадаволеных» — разуменне, якое дзесяцігоддзямі ўбіваецца ў галовы праз дзяржСМІ. Такім чынам, тое, што абуральна для актывістаў, для абывацеля павінна гучаць як «я не збіраюся згушчаць фарбы і палохаць вас яшчэ да таго, як усё здарылася: канцлагераў у краіне няма, не бойцеся нас падтрымліваць, тым больш, што мы — не тая самая купка, а народ».

Другі «абуральны» тэзіс ідзе прычэпам да першага: гэта пра тое, што ён не верыць у масавыя фальсіфікацыі па схеме «з 5% зрабіць 80%». Выбачайце, роўна аб тым жа пасля кожнай прэзідэнцкай кампаніі казалі сацыёлагі НІСЭПД, толькі іншымі словамі: па іх даследаваннях, яшчэ не было такіх выбараў, дзе Лукашэнка не атрымаў бы электаральную перамогу. Не з 70 і не з 90%, але з 50% + 1 хоць бы.

У народзе няма і не было адчування, што ў іх скралі іншага прэзідэнта. Народны адчай сённяшняга дня хутчэй звязана з адчуваннем, што ў іх даўным-даўно не было нават выбару, хадзі — не хадзі, нічога не мяняецца, галасаваць няма за каго, «гэты ўчапіўся як клешч і не сыходзіць», галасы «малююць». Не было ў найноўшай гісторыі прэцэдэнту, калі б у народа «скралі перамогу».

І меседж Бабарыкі, з якім ён стартаваў у выбарчай кампаніі аб тым, што «народнае галасаванне нельга падрабіць», тое, як ён набіраў ініцыятыўную групу — гэта крайняй ступені мабілізацыйны меседж аб тым, што трэба ўсім, усім без выключэння пайсці на выбарчыя ўчасткі, прагаласаваць за яго, а потым ужо мы (упершыню ў гісторыі) паглядзім, як яны адважацца падрабіць вынікі выбараў на 100% або 80%.

І той, і той тэзісы, на самай справе-мабілізацыйныя і яны пра тое, што не трэба баяцца, бо «ўсіх не пасадзяць» і трэба браць лёс у свае рукі, бо «за ўсіх не фальсіфікуюць».

Наколькі гэта справядліва і абгрунтавана — іншае пытанне. Гэта можа не падабацца 20% насельніцтва, якія 26 гадоў жывуць, ненавідзячы Лукашэнку, але гэта накіравана на тое, каб уключыць у сваю выбарчую кампанію, у свой электарат 80% астатніх выбаршчыкаў.

Нам (актывістам, грамадзянскай супольнасці, журналістам) вельмі не падабаецца меседж аб тым, што спачатку мы пабудуем эканоміку, а потым вызначымся з ідэяй і незалежнасцю. Але гэтая пазіцыя адпавядае ўсім чаканням той самай большасці, якую трэба прыцягнуць для перамогі — пра гэта кажуць усе без выключэння даследаванні, усе апытанні, усе каментары ў непалітызаваных пабліках у сацсетках.

Там, дзе няма актывістаў і грамадзянскай супольнасці, там масавы абывацель заўсёды паўтарае, што няма толку ад «вашай мовы», калі няма эканомікі, а гэта тое самае лукашэнкаўскае «а жэрці што будзем?!» і мы зноў бачым Бабарыку на яго электаральным полі.

Яго пазіцыя наконт таго, што «прэзідэнт — усяго толькі менеджар», безумоўна, спадабаецца ўсім і гэта зноў жа гісторыя пра адэкватнасць. Сцвярджэнні аб тым, што для поўнай незалежнасці ад Расіі трэба спачатку пабудаваць незалежную ад яе эканоміку — гэта нават вось проста канстатацыя факту і рэальнасці ў тым выглядзе, у якім яна ёсць цяпер.

Наезды на яго за тое, што ён сыходзіць ад пытання «як будзе абараняць галасы», на самай справе, пустыя, таму што ў тым выглядзе, у якім мы прывыклі пра гэта казаць і думаць, абараняць галасы ў гэтай кампаніі не будзе ніхто. Плошча магчымая і патрэбная або ў тым выпадку, калі апазіцыя, якая не мае апоры ў наменклатуры, спрабуе мабілізаваць пратэстныя патэнцыял, або калі ў сутычцы наменклатурных кланаў сілы апынуліся настолькі роўныя, што ніхто не змог перамагчы і адзін з бакоў звярнуўся да вуліцы, кінуўшы касмічныя рэсурсы на яе правільную арганізацыю. Бабарыка — гэта дакладна не першы варыянт. А вось калі другі, тады, магчыма, ён сапраўды разлічвае на тое, што ў выпадку чыстай электаральнай перамогі зможа справакаваць раскол унутры сістэмы (магчыма, не без дапамогі агентуры і вонкавага ўплыву) і тым самым вырашыць пытанне. Але гэта зусім не тое, аб чым гавораць на прэс-канферэнцыях.

Такім чынам, які пункт не вазьмі, вымалёўваецца прыкладна наступная карціна.

Бабарыка рызыкуе і свядома адсякае ад сябе пратэстны электарат, але, у той жа час, спрабуе гуляць на куды большым і шырокім электаральным полі.

Ён відавочна не ставіць сабе мэтай мабілізацыю пратэстнага патэнцыялу (на гэтым полі гуляе Ціханоўскі, а вось на чыю замову і з якой мэтай — вялікае пытанне, ужо відавочна не дзеля таго, каб «абараняць свае галасы»), а кажа катэгорыямі, разлічанымі на тое, каб упершыню ў гісторыі атрымаць над Лукашэнкам электаральную перамогу. Аперуе не каштоўнаснымі і ідэйнымі рэчамі, а цалкам практычнымі і зразумелымі простаму абывацелю.

Па сутнасці справы, яго меседж - пра тое, што «я кіраўнік, які разумее, што трэба народу, наменклатуры, Расіі і Захаду, я змагу працаваць эфектыўна і ўлічыць усе інтарэсы ўжо хоць бы таму, што я — адэкватны».

Гэты пост не пра тое, хто за ім стаіць, гэты пост пра тое, з чым ён выйшаў на выбарчую кампанію.

І галоўны момант у тым, што ўпершыню Лукашэнку апаніруе не ідэйна-каштоўнасны апанент, які гаворыць аб правах чалавека і масавых рэпрэсіях у разліку на меншасць, а практык і прагматык. І ўпершыню апанент Лукашэнкі ставіць сабе мэтай не мабілізацыю пратэстнага электарату, а прамую і чыстую электаральную перамогу, гуляючы на полі электаральнай большасці, акцэнтуючыся на тых жа рэчах, пра якія гаворыць цяперашняя першая асоба, але пры гэтым паводзячы сябе падкрэслена адэкватна і пасылаючы ўсім бакам адэкватныя меседжы.

Гэта ўнікальная і вельмі цікавая сітуацыя, таму што яна кажа аб сур'ёзнасці намераў. А вось чым гэтая сур'ёзнасць падмацавана - гэта ўжо тэма асобнай размовы. Асабіста я не веру, што ўлады сваімі рукамі стварылі і выпусцілі на арэну спойлера, які будзе біць па самых ножках трона, на якім сядзіць кіраўнік. Значыць, варыянтаў застаецца не так і шмат: або сам (але тады гэта і несур'ёзна, і неадэкватна); ці Расія; або кансэнсус Расіі і Захаду.

Пажывём-пабачым. Але наконт «правальнай прэсухі» — гэта вы дарма.

Чытайце таксама:

Бабарыка: Будзе незалежнасць — будзе тады і мова, і герб, і сцяг

Бабарыка, Ціханоўскі, Лукашэнка — апытанкі ў інтэрнэце паказваюць нечаканыя вынікі

Шрайбман пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі: Ён спрабуе працягнуць руку частцы наменклатуры

Каментары52

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця8

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў16

Украінскі беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт»7

Новы паўночнакарэйскі эсмінец атрымаў прабоіны пры спуску на ваду. Кім Чэн Ын у гневе4

У Вялікабрытаніі прапануюць абавязковую кастрацыю педафілаў і сэкс-злачынцаў3

«Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў». Гродзенскія выпускнікі не ацанілі хэдлайнераў свята2

Ціманоўская паскардзілася, што яе былы муж вывез у Грузію сабаку і там пакінуў1

Пуцін загадаў стварыць на мяжы з Украінай «буферную зону»6

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля10

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця8

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць