Пачала дзейнічаць віртуальная карта Літвы са статыстычнымі дадзенымі аб COVID-19, паведамляе Delfi са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

На ёй аналізуецца сітуацыя з каранавірусам у розных раёнах, прадстаўленыя пол і ўзроставыя групы заражаных, а таксама агульныя звесткі і сутачныя змены. Прычым ва ўсіх больш чым 40 раёнах краіны.

З пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў Літве пацверджана 1577 выпадкаў каранавіруса. Зараз хварэюць 460 чалавек, 1049 выздаравелі. Ад каранавіруса памерлі 60 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў зафіксавана ў горадзе Вільні — 387, у Клайпедзе іх — 271, у Віленскім раёне — 227, у Каўнасе — 99 выпадкаў. Не зафіксавана захворванняў у Зарасайскім і Пакруойскім раёнах, а таксама ў Бірштонасе.

У Беларусі даецца толькі агульная лічба тых, хто захварэў на каранавірус, па асобных абласцях зводак няма ўжо больш за месяц. Зрэдку з'яўляецца ў афіцыйнай раённай прэсе толькі інфармацыя па асобных раёнах. А пра ўзроставыя катэгорыі, відаць, ніколі і не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0