На таргах у Мінску 21 мая даляр апусціўся на дзве капейкі (-0,0231) да 2,3856 беларускага.
Еўра апускаецца таксама на дзве капейкі (-0,0209) да 2,6156.
Расійскі рубель расце на 0,0326 да 3,3645 за 100 адзінак.
1 студзеня даляр каштаваў 2,1085, а еўра — 2,3637, расійсі рубель — 3,3982.
Затым на фоне падзення цэн на нафту і аслаблення расійскага рубля беларускі рубель таксама стаў слабець. 9 сакавіка даляр дасягнуў 2,3516 беларускага, а еўра да 2,6750. На таргах 18 сакавіка расійскі рубель апусціўся да мінімальнага сёлета значэння —3,1575.
Максімальна даляр каштаваў на таргах 23 сакавіка — 2,6396, а еўра 30 сакавіка — 2,8793.
Затым нафта стала даражэць, адпаведна ўмацоўваўся расійскі рубель, а следам за ім і беларускі.
-
У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый
-
Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют
-
Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек
Каментары