05.04.2009 / 20:14

Пыхцім за Беларусь! Відэа 6

Новая інтэрнэт-ініцыятыва: бегаем па-беларуску, дзелімся ўражаннямі.

Той, хто працуе за камп'ютарам дзень у дзень, рызыкуе занядбаць сваё фізічнае здароўе. Для таго, каб захаваць форму, але і не выпасці з «віртуальнага свету», далучайцеся да цікавай ініцыятывы – віртуальных асветніцкіх прабежак. Апранаеце красачы, бярэце звычайны лічбавы фатаапарат, і – гайда на свежае паветра. Крыху пабегаўшы, здыміце на відэа з дапамогай фотаапарату невялічкі аповед пра мясціны, па якіх праходзіў ваш маршрут, ды падзяліцеся сваім відэазапісам з усім сецівам! Напрыклад, пачынальнік акцыі літаратар і перакладчык Віталь Воранаў выклаў у інтэрнэце невялічкі аповед пра вілу Тугендхат у Чэхіі:

Відэа можна здымаць звычайным лічбавым фотаапаратам, і выстаўляць на YouTube ці іншы падобры сайт. Можаце дасылаць нам спасылку на вашае відэа на адрас nn.poshta@gmail.com, і мы размесцім ваш відэааповед на нашым сайце.

Алесь Бондар

0
dziaciuk / Адказаць
05.04.2009 / 23:51
А яшчэ можна рабіць роварныя паездкі па навакольных мясьцінах. Можна больш ахапіць.
0
DzedFyodar / Адказаць
06.04.2009 / 09:08
I чаго тут такога?? Аграмадная колькасьць людзей на Беларусi робяць гэта кожныя выходныя. Ня ведаю, толькi вiдэя цiкавиць Нашу Нiву, чы цiкавей аповяды пра Беларусь. Просты прабег па сайтам сецiва дазваляе набраць вялiкi спасылачны мех. Ня буду скромным, запрашаю да сябе: http://saloni.by.ru
0
Dzjadulja / Адказаць
06.04.2009 / 11:33
Да DzedFyodar, Красавiк 6, 2009 у 9:08 Прыкра: быццам неблагі зьмест, але зь нейкай бздуры чамусьці ў дамэннае зоне іншай (ды варожай нам!) краіны http://saloni.by.ru... :-(
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру