Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Экс-кіраўнік ПВТ, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала праводзіць сёння першую прэс-канферэнцыю.

«Чаму я пайшоў на выбары? Апошнія 10 год, мы бачым, як бурна расце свет, як расце эканоміка ЗША, як расце эканоміка краін ЕС. Канечне, Грэцыя, Партугалія выраслі не так значна, але Польшча, Чэхія дасягнулі каласальных поспехаў», — сказаў ён.

«Мы бачылі, як другой эканомікай свету стала эканоміка Кітая. 10 год таму там быў сярэдні заробак 380 даляраў, а зараз — 800 даляраў, у самай беднай правінцыі — 240 даляраў. Я не кажу пра эканоміку Сінгапура. 

А ў Беларусі ВУП не толькі не павялічыўся, а нават упаў з 60 да 59 млрд даляраў. За 10 год у нас павялічыўся толькі знешні доўг, да 17 млрд. 10 год без развіцця, і самае галоўнае, што няма перспектыў, няма заўтрашняга дня, і гэта самая вялікая праблема.

Народ можа ўсё сцярпець, але ён павінен бачыць мэту. Год 20 таму Беларусь мела самы вялікі патэнцыял, у нас ВУП быў параўнальны з Чэхіяй, а сёння ВУП Чэхіі ў 4 разы большы.

20 год таму палякі вывозілі ўсё ў нас. Польшча была вельмі беднай краінай, а зараз усё наадварот. Нам трэба мадэрнізацыя ўсіх абласцей, у тым ліку прамысловасці», — сказаў Цапкала.

У яго ініцыятыўную групу ўваходзіць 784 чалавекі. Сёння стартаваў збор подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0