21.05.2020 / 12:00

Цапкала: Лукашэнка разбіраўся, колькі певень можа пакрыць курэй 21

Фота Надзеі Бужан

На думку Валерыя Цапкалы, у 1994-м годзе Лукашэнку выбралі справядліва.

«І ў той час ён быў сапраўды блізкі, ён падабаўся маёй бабулі, бо ведаў, колькі ад свінні павінна нарадзіцца парсючкоў, ён быў блізкі выхадцам з вёсак, бо ведаў, колькі курэй можа пакрываць адзін певень. Гэта было вельмі блізка, гэта імпанавала. Але я думаю, даўно трэба сыходзіць ад сельскага ўкладу, мы цэлыя ўрады мяняем. Мінулы ўрад памянялі, бо пакасілася дзверы ля свінарніка, не быў адрамантаваны дах. Тут трэба мяняць сістэму. Напэўна, ва ўсёй Беларусі каровы не ходзяць пад музыку, іх не пояць півам, не робяць масажы, гэта стандартная сітуацыя для ўсёй рэспублікі», — сказаў Цапкала.

Адказваючы на закіды, што ён паспрыяў прыходу Лукашэнкі да ўлады, ён сказаў, што тады ў 1994-м ніхто не думаў, што гэта будзе надоўга. Тады Канстытуцыя прадугледжвала, што максімальна можна кіраваць 10 гадоў, і прывёў у прыклад першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона, якому прапаноўвалі трэці тэрмін, але той сказаў, што закон ёсць законам і мяняць яго ён не можа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

10
меркаванне / Адказаць
21.05.2020 / 12:06
Ну, значыць, і табе падабалася, што ён усё ведае пра кароў і пеўняў? Ці чаго ты да яго ў каманду перабег? 
2
циник / Адказаць
21.05.2020 / 12:06
"Адказваючы на закіды, што ён паспрыяў прыходу Лукашэнкі да ўлады, ён сказаў, што тады ў 1994-м ніхто не думаў, што гэта будзе надоўга." И даже тогда не думал, когда вместе с зампредом Госдумы Венгеровским заводили Саню на трибуну для триумфального выступления на публику и даже тогда не думали, когда начальник по партии товарищ Скурлатов подавал список вашей партии на общероссийскую регистрацию с фамилией Лукашенко?
4
Пан Спецыяліст / Адказаць
21.05.2020 / 12:16
Адказваючы на закіды, што ён паспрыяў прыходу Лукашэнкі да ўлады, ён сказаў, што тады ў 1994-м ніхто не думаў, што гэта будзе надоўга. Тады Канстытуцыя прадугледжвала, што максімальна можна кіраваць 10 гадоў, і прывёў у прыклад першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона, якому прапаноўвалі трэці тэрмін, але той сказаў, што закон ёсць законам і мяняць яго ён не можа.
Наіўны дурань. Такім і застаўся. Гэта ня ёсць загана для простага чалавека, але для палітыка, ў якія збіраецца ўбіцца цапкала?
Якім прыкладам можа быць нейкі там Джордж Вашынгтон таму, хо трохі вышэй за Бога?

https://nn.by/?c=ar&i=252135
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру