05.04.2009 / 20:20

Вербная нядзеля 1

5 красавіка Вербную (Пальмовую) нядзелю адзначылі каталікі, пратэстанты, уніяты. 12‑га яе будуць святкаваць праваслаўныя.

5 красавіка Вербную (Пальмовую) нядзелю адзначылі каталікі, пратэстанты, уніяты. 12‑га яе будуць святкаваць праваслаўныя.

«Не я б’ю, / вярба б’е, / за тыдзень Вялікдзень. / Будзь здаровы, / як вада, / будзь багаты, / як зямля, / будзь харошы, / як вясна», — прыгаворвалі раней старыя людзі, сцябаючы малых свячонымі вярбінкамі.

Гэтае свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка пра гэта разнеслася шырока, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сымбалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень па грыгарыянскім календары — Страсны. Ён папярэднічае Вялікадню. У гэтым годзе Пасха ў каталікоў, пратэстантаў, уніятаў прыпадае на 12 красавіка, у праваслаўных – на 19‑га.

У Вялікі чацвер, Вялікую пятніцу і Вялікую суботу вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

МБ

0
Грэка-каталік / Адказаць
06.04.2009 / 09:27
Паважаны МБ ! Не ведаю наўмысна, ці не напісана недакладна... Але ж уніяты -- католікі. Не трэба іх у асобную катэгорыю выдзяляць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру