БелТА

БелТА

Сёння на сустрэчы з міністрам здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам прэзідэнта Аляксандрам Косінцам Лукашэнка выказаўся наконт таго, што ў Беларусі штодня фіксуецца аднолькавая лічба прыкладна ў 920-950 выпадкаў каранавіруса.

«Ні ў якім выпадку нельга расслабляцца, трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, ёсць у нас такія пісьменныя — ах, чаму гэта ў нас 950 выпадкаў мы выяўляем кавідных, чаму не болей? Камусьці хочацца, каб болей, але яны не думаюць, што яны самі могуць туды трапіць, — сказаў Лукашэнка. — Ёсць у нас такія, любяць пагаварыць. Ну гэта іх справа». 

Рэч у тым, што з 6 мая ў Беларусі штодня фіксуецца ў раёне 920—960 выпадкаў каранавіруса. Ні разу лічба не пераадолела планку ў 1000 выпадкаў, але і не апусцілася ніжэй за 900. Максімальная колькасць выпадкаў была 17 мая — 969, мінімальная 7 мая — 903.

Па стане на 21 мая зафіксавана 945 выпадкаў, а агульная колькасць выяўленых выпадкаў складае 33 371. 

Дзень агульная колькасць прырост у дзень у працэнтах колькасць выздаравелых колькасць памерлых
2.05 15 828  +911 +6,1% 3117 97
3.05 16 705 +877 +5,54% 3196 99
4.05 17 489 +784 +4,6% 3259 103
5.05 18 350 +861 +4,9% 3771 107
6.05 19 255 +905 +4,9% 4388 112
7.05 20 168 +913 +4,74% 5067 116
8.05 21 101 +933 +4,63% 5484 121
9.05 22 052 +951 +4,5% 6050 126
10.05 22 973 +921 +4,18% 6406 131
11.05 23 906 +933 +4,06% 6531 135
12.05 24 873 +967 +4,04% 6974 142
13.05  25 825 +952 +3,82% 7711 146
14.05 26 772 +947 +3,67% 8168 151
15.05 27 730 +958 +3,58% 8807 156
16.05  28 681 +951 +3,42% 9498 160
17.05 29 650 +969 +3,38% 9932 165
18.05  30 572 +922 +3,1% 10 130 171
19.05  31 508 +936 +3,06% 10 620 175
20.05  32 426 +918 +2,9% 11 415 179
21.05 33 371 +945 +2,9% 12 057 185
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0