21.05.2020 / 13:11

Сіноптыкі: Цяпло вернецца толькі ў апошнія дні мая. Але заўтра халадэча дасягне піку 6

Фота Надзеі Бужан

Цёплае надвор'е вернецца ў Беларусь у апошнія пяць дзён мая, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Сіноптыкі кажуць, што другая дэкада мая ў Беларусі была на 2-6 градусаў халаднейшай за звычайную. Апошні раз так халодна было ў 2004 годзе.

У пятніцу, 22 мая, халоднае надвор'е дасягне свайго піку. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай яны месцамі пачнуць пераходзіць у мокры снег. Уначы будзе +1—6, удзень — +7—13.

«Такія тэмпературныя паказчыкі прыпадаюць на першую дэкаду красавіка, гэта значыць, па надвор'і мы будзем адкінуты на 1,5 месяца таму», — адзначаюць сіноптыкі.

У суботу пераважна без ападкаў. Уначы +1—6, па захадзе замаразкі да мінус 3. Удзень будзе +10—16, толькі ў ваколіцах Брэста і Маларыты, дзе мала воблакаў, сонца прагрэе паветра да плюс +17—20.

Пачынаючы з нядзелі, сітуацыя ў шматкіламетровай тоўшчы атмасферы пачне паступова мяняцца.

Паўночныя вятры зменяцца заходнімі, і надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя сістэмы і паветраныя масы, што ідуць з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Паступова знікне пагроза замаразкаў, а тэмпературны фон вернецца ў сваю майскую норму.

У нядзелю, 24 мая, удзень +10—17.

У панядзелак удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы +3—9, удзень — +12—19.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
LitvinM / Адказаць
21.05.2020 / 13:18
ДАСТАЛА гэта халадэча. Боже - да калі ўжо будзе +25...30. Напэўна з гэтым сусьветным пацяпленьнем не дачакаюсь
0
шах і мат / Адказаць
21.05.2020 / 14:12
LitvinM, ...і не толькі халадэча!
1
Inav / Адказаць
21.05.2020 / 14:17
Май халодны-год галодны. Усё прапала, шэф.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру