Тры перамогі гаспадароў, адна нічыя, тры перамогі гасцей. А таксама 12 забітых мячоў – такі вынік першага туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Чэмпіянат стартаваў у суботу чатырма матчамі. Першы мяч 19-га першынства Беларусі забіў Віталь Бойка – прадстаўнік жодзінскага «Тарпеда», якое ў гасцях выйграла ў «Віцебска» з лікам 1:0.

А вось любімы клуб Івана Шылы, які зараз нясе службу ў Лепельскім раёне, у суботу згуляў унічыю: «Шахцёр» Салігорск – «Нафтан» Наваполацк – 1:1.

МТЗ-РІПА ў гасцях, матч праходзіў у Пінску, выйгралі ў мікашэвіцкага «Граніта» – 2:1.

Два галы запісаў на свой рахунак Мікалай Рындзюк, які нядаўна ездзіў у Кітай, але не за новымі інтэрнет-тэхналогіямі, а на прагляд у адзін з клубаў.

«Нёман» – «Гомель» – 1:0.

Сёння на сцэну выйшаў пяціразовы чэмпіён Беларусі.

Барысаўскі БАТЭ выйграў дома ў «Дняпра» -- 1:0. Амаль як у суботу з «Ліверпулем», а сёння з МЮ, кропка ў барысаўскім матчы была пастаўлена на апошняй хвіліне. Вызначыўся Максім Скавыш.

У заходнебеларускім дэрбі – «Смаргонь» – «Дынама» Брэст – пераможцамі выйшлі прадстаўнікі горада, дзе ў гэты панядзелак адбудзецца працяг справы часопіса ARCHE – 1:0.

У Мінску гулялі «Дынама» і стары-новы дэбютант ФК «Мінск». Пераможцамі выйшлі першыя – 2:1.

Наступны тур пройдзе 12-13 красавіка.

13 красавіка ФК "Мінск" прыме на стадыёне "Дынама" БАТЭ.

А 9 красавіка пройдуць першыя паўфінальныя матчы Кубку Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0