Дзень Перамогі 9 мая — прыдатная нагода задумацца над тым, якім коштам яна далася беларусам, і што наагул адбывалася на нашай зямлі ў час апошняй вялікай вайны. 

Грунтоўныя, ідэалагічна незашораныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў выданнях Arche, прысвечаных Другой сусветнай вайне, якія прапануюцца вашай увазе.

 

Тэмы, якія раскрываюцца ў выданнях:

  • нацысцкія пункты гледжання на Беларусь;
  • немцы і беларускія нацыяналісты напярэдадні нацысцкага ўварвання ў СССР;
  • нацысцкі рэжым у Беларусі (адміністрацыя на цэнтральным і лакальных узроўнях, эканамічная палітыка);
  • дзейнасць пранямецкіх арганізацый (Саюз беларускай моладзі, Беларуская народная самапомач, Беларуская самаахова, Беларуская краёвая абарона);
  • Крыж і свастыка: калабарацыя царквы ў акупаванай Беларусі;
  • Арганізацыя і баявы шлях беларускай дывізіі Вафен-СС (30-ая грэнадзёрская дывізія Вафен-СС);
  • Штодзённае жыццё беларусаў пад нямецкай акупацыяй. 

 

Выданні ілюструюцца ўнікальнымі фотаматэрыяламі — нямецкімі прапагандысцкімі плакатамі, фотаздымкамі мірнага насельніцтва й ландшафтаў Беларусі 1941-1944.

Пабачыць спіс выданняў і даведацца, як іх атрымаць можна на сайце Arche.