Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што дамовіўся з Мінабароны і адклаў вайсковы прызыў для выпускнікоў школ у 2020 годзе. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па адукацыі ва ўмовах каранавіруса, яго трансляцыю вядзе тэлеканал «Расія 24» на YouTube.

У Расіі за апошнія суткі выявілі 8849 новых выпадкаў заражэння каранавірусам у 84 рэгіёнах. Усяго ў Расіі выяўлена 317 554 выпадкі інфікавання ў 85 рэгіёнах. За ўвесь перыяд зафіксавана 3099 смяротных вынікаў, выздаравелі 92 681 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0