Літаратура

«Галіяфы» прапануюць: антыкрызісныя зніжкі на цікавыя кніжкі

Кнігарня «Галіяфы» запусціла антыкрызісныя зніжкі і спадзяецца, што цэны на кнігі прыемна здзівяць чытачоў.

Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл

Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман — гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

Сёлета паэтычная кніга Вольгі Гапеевай «Чорныя макі» трапіла ў кароткі спіс прэміі Наталлі Арсенневай.

Вера Бурлак. Фантазюркі

Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, — новая кніжка вершаў Веры Бурлак.

Кніга атрымала Прэмію Цёткі як найлепшая кніга года для дзяцей і падлеткаў.

Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемы Сакрума 1 

 З аднаго боку містычны Край, а з другога — Бязмежнае мора. Праз што цярпяць пакаранне жыхары Ларбора, аказаўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках няздараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое мастацта продкаў? І, нарэшце, самае галоўнае пытанне — што такое Сакрум, які марыць атрымаць кожны?

Рой — навучэнец Аквілы, паступова робіць крокі да разгадкі гэтай таямніцы, але ўсе ведаюць, што Сакрум сам абярэ сабе гаспадара, і шэраг падзей, які прывядзе да гэтага ўжо запусціўся.

Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага веку.

Міхаэль Кёльмаер. Дзяўчынка з напарсткам

Галодная гераіня прыходзіць у краму. Яна не разумее нічога з таго, што ёй кажуць, але на слове «паліцыя» пачынае крычаць. Хто яна і адкуль? Як завецца? «Йіца», — кажа яна, хоць ведае, што Йіца — гэта не імя. Пазней у прытулку яна сустрэне двух хлапчукоў: Шамхан з Арыянам такія ж нічыйныя дзеці, як і яна сама. Разам яны выправяцца шукаць сабе месца ў невядомым горадзе.

У цэнтры ўвагі Міхаэля Кёльмаера такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. «Дзяўчынка з напарсткам» — гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул.

Пераклад з нямецкай Iрыны Герасімовіч. 

 

Эрык Карл. Вельмі галодны вусень

Гэта дзіцячая кніжка з малюнкамі амерыканскага пісьменніка Эрыка Карла. Тэкст кнігі ўяўляе сабой гісторыю вусеня перад яго ператварэннем у матылька. Кніга на кардонных лістах, яркая асаблівасць — наяўнасць дзірак у кардоне («праедзеных» вусенем).

Агульны наклад арыгінальнай кнігі склаў больш за 30 мільёнаў асобнікаў, яна стала адной з самых прадаваных у гісторыі. Кніга атрымала велізарную папулярнасць у англамоўным свеце, заваявала шмат узнагарод і была перакладзеная больш чым на 50 моў, яна пастаянна фігуруе ў спісах найлепшых дзіцячых кніг або найлепшых кніг на англійскай мове.

У беларускім перакладзе кніга выйшла ў 2019 годзе, праз 50 год пасля першага выдання арыгіналу.

Для дашкольнага веку. Пераклад з англійскай мовы Таццяны Жаўняровіч.

Франц Сіўко, Юры Станкевіч. Дыялог

Гэтае выданне — своеасаблівая анталогія твораў, аб’яднаных сугучнасцю аўтарскіх поглядаў на з’явы грамадскага і культурнага жыцця Беларусі савецкага часу і так званага пераходнага перыяду. Аповесць Франца Сіўко «Удог» і раман Юрыя Станкевіча «Любіць ноч — права пацукоў» маюць як гарачых прыхільнікаў, так і непрыяцеляў, што з улікам надзённасці тэм і варыянтнасці іх інтэрпрэтацый цалкам зразумела. Творы, напісаныя на мяжы ХХ—ХХІ ст. і змешчаныя ў кнізе згодна з храналогіяй адлюстраваных у іх падзей, і праз дваццаць год пасля першага з’яўлення ў друку не страцілі актуальнасці і будуць цікавыя масаваму чытачу.

У новым выданні змешчаная гутарка Юрыя Станкевіча і Франца Сіўко.

Эльжбета Інеўска. Фердынанд Рушчыц. Грамадзянін Незалежнай

Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца.

Фердынанда Рушчыца — мастака-жывапісца ведаюць, напэўна, усе. Нядзіўна, што яго вобразы, якія характарызуюцца бесперапыннай эвалюцыяй стылю і тэмы, і сёння прыцягваюць увагу мноства зацікаўленых аматараў. Аднак мала хто ведае, што Рушчыц таксама быў выдатным сцэнографам, графічным дызайнерам, грамадскім актывістам.

 

Усе кнігі выдавецтва «Галіяфы» можна набыць у краме (вул. Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47) альбо праз інтэрнэт-краму. Ажыццяўляецца паштовая перасылка. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек22

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек22

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць