21.05.2020 / 22:49

Шрайбман пра першую прэс-канферэнцыю Цапкалы: Нават не спрабуе здавацца палітыкам 38

Уражаннямі ад першай прэс-канферэнцыі Валерыя Цапкалы падзяліўся ў сваім тэлеграм-канале палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

1. Ёсць бачанне, якое для яго важнейшае за ўсё, уключаючы хаця б спробу здавацца палітыкам. Проста Беларусь павінна стаць сучаснейшай. Яе трэба мадэрнізаваць. Набяром лепшае з усяго свету і зробім цукерку.

Гэта ліберальны тэхнакратызм як ідэалогія. Спроба пабудаваць з усёй краіны ПВТ, а ўсё астатняе — хоць расейцам распрадаць.

2. Адказваць на пытанні яму нецікава. «Ці баіцеся паўтарыць лёс Ганчара?» — «У мяне ёсць канстытуцыйнае права абірацца». «Калі вы расчараваліся ў Лукашэнку?» — «Нам трэба будаваць Сінгапур». Яму цікава распавядаць аб сваіх ведах і пражэктах. Ну што вы прыкалупаліся да гэтага Лукашэнкі і наогул мінулага, я хачу казаць пра Беларусь ХХІІ стагоддзя, а вы мне ўсё пра 90-я.

3. Як і Бабарыка, ухіляўся ад прамой крытыкі прэзідэнта, але дазволіў сабе гаручы сцёб пра тое, што Лукашэнка — кумір бабуль, які добра разбіраецца ў тым, колькі парсючкоў дае свінка, але нам трэба рухацца далей. Я не ўпэўнены, што ён зразумеў, наколькі гэта было на мяжы.

4. Тэма беларускай ідэнтычнасці чалавека цікавіць прыкладна гэтак жа, як Лукашэнку. Гэта для іх перыферыйнае пытанне, важней будаваць горад-сад. 

І падобныя погляды. Мы з рускімі — часткі аднаго цэлага (і з украінцамі), іх руская мова — гэта наша руская мова, мы заходняя частка гістарычнай Русі, мы ім яшчэ і культуру з Еўропы праз Скарыну прынеслі. 

Ён не рускі шавініст і не беларускі нацыяналіст, гэтай тэмы проста няма ў яго ў галаве. А там ёсць памяць аб МГІМО і аб тым, што адрозненняў паміж трыма ўсходнеславянскімі народамі ён не адчувае. 

5. У адказ на пытанне пра свабоду слова выдае глыбока камерцыйны падыход да прэсы. Калі СМІ наш — ён павінен пісаць, як нам падабаецца. Калі піша інакш — маем права забіраць грошы. Гэта значыць СМІ — інструмент бізнэсу, свабода слова — свабода бізнэсаў прасоўваць свае інтарэсы праз свае СМІ.

То-бок распавёў гэта ён быццам бы і шчыра і мае права на такі погляд. Але наколькі палітычна разумна так пазіцыянаваць сябе ў адносінах да журналістаў на першай прэсусе — пытанне адкрытае. 

Пікантнасць яшчэ і ў тым, што, прэтэндуючы на ролю палітычнага прадстаўніка IT-сектара, у яго, здаецца, горшыя адносіны з галоўным айцішным СМІ — dev.by і адміністрацыяй ПВТ, якая, мяркуючы па шматлікіх расказах знутры, пасля яго вылучэння тлумачыла сваім рэзідэнтам, чаму яго не трэба падтрымліваць.

6. Манера падачы — антыпалітычная. Манатонна і зацягнута, шмат бюракратычнай лексікі. Не дае вуху падстаў зачапіцца за выразныя лозунгі, заклікі, планы. 

Шырокая аўдыторыя гэта проста не ўспрыме, таму што ён не кажа аб праблемах людзей, якія не разумеюць сэнсу фразы Рэйгана пра злую дзяржаву і што такое IPO.

Мяне не пакідала пачуццё, што я слухаю лекцыю прагрэсіўнага чыноўніка на КЭФ або стартап-канферэнцыі, а не праграмнае выступленне палітыка. Матэрыял цікавы, падача — не туды.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
Несцераў / Адказаць
21.05.2020 / 22:58
Чарговы Цярэшчанка. І намалююць яму столькі ж. 1,19%. 
53
Быхау / Адказаць
21.05.2020 / 22:58
А что без этого никак? Кому нужны его анализы?
96
Змт / Адказаць
21.05.2020 / 23:00
А что значит вот это вот "ухилиуся ад прамой крытыки" может человеку тупо незачто критиковать. Это признак наличия мозгов вообще-то. Критикуют только глупые или профессионалы в этом деле. Бабарыко президентом не был, какое он право имеет критиковать?
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру