Еўрапарламент унёс прапанову адмяніць роўмінг паміж ЕС і краінамі «Усходняга партнёрства». Гэтую ініцыятыву карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» пракаментавалі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

— Пачалася падрыхтоўка праекта рэгіянальнага роўмінгавага пагаднення ў рамках «Усходняга партнёрства», якое можа быць падпісана ў снежні 2020 г. i ўступіць у сілу з 1 студзеня 2022 г. Праект гэтага пагаднення прадугледжвае паэтапнае зніжэнне тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу ў краінах «Усходняга партнёрства» на працягу пяці гадоў, — падкрэсліў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Несцяровіч.

Актыўная прапрацоўка пытання зніжэння і гарманізацыі тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу вядзецца паміж шасцю краінамі — удзельніцамі «Усходняга партнёрства»: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0