21.05.2020 / 21:10

Міністэрства гандлю зацікавілася рэкламай «Еўрагандля» 11

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла распаўсюджванне на беларускіх тэлеканалах у праграмах навін рэкламы ТАА «Еўрагандаль», якая змяшчае інфармацыю пра нізкія цэны ў крамах сеткі і іх параўнанне з цэнамі на тавары, якія рэалізуюцца ў крамах іншых гандлёвых сетак.

У адпаведнасці з законам «Аб рэкламе», выкарыстанне слоў у найвышэйшай ступені ці іншых слоў, якія ствараюць уражанне пра перавагу тавару перад іншымі таварамі, калі іх немагчыма пацвердзіць дакументальна, з'яўляецца нядобрасумленнай рэкламай. Акрамя таго, неэтычнай з'яўляецца рэклама, якая змяшчае параўнанне рэкламуемага тавару з таварам іншай арганізацыі (або іншага грамадзяніна), рэкламуемай арганізацыі з іншай арганізацыяй. Нядобрасумленная і неэтычная рэклама прызнаецца неналежнай.

Міністэрства запытала ў ТАА «Еўрагандаль» пісьмовыя тлумачэнні, указаную рэкламу і іншыя дакументы і матэрыялы, неабходныя для правядзення разбору.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Змт / Адказаць
21.05.2020 / 21:24
Ну вось, недабрасумленным уваход забаронены. Ни у Бизнес ни у Палитыку, чытайце.
4
даведка / Адказаць
21.05.2020 / 21:31
В этой рекламе "Евроторг" приводится ссылка на известное приложение для сравнения цен в торговых сетях. 
1
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
21.05.2020 / 22:21
Гэты МАРТ мне на электронны зварот 2 месяцы не адказвае. А тут реклама iм не да спадобы!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру