У Беларусі ўстаноўлены тэмпературны рэкорд дня 5 красавіка.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, у

Брэсце слупок тэрмометра ўзняўся да адзнакі плюс 22,6 градуса.
Ранейшы рэкорд складаў 22,4 градуса і быў зафіксаваны 5 красавіка 1946 года ў Жыткавічах (Гомельская вобласць). У Брэсце рэкорд для 5 красавіка раўняўся 21,5 градуса цяпла (зарэгістраваны таксама ў 1946 годзе).

У астатніх абласных цэнтрах і Мінску рэкорды ўстаялі. У Гродне было 20,2 градуса вышэй за нуль (рэкорд — 21,7), у Мінску — 18,8 (19,3), Гомелі — 18,7 (20,8), Магілёве — 16,7 (19,7), Віцебску — 16,5 (18,9). Больш халаднавата было ў Верхнядзвінску (Віцебская вобласць), дзе тэмпература не ўзнялася вышэй за 14,8 градуса.

6 красавіка чакаецца зніжэнне дзённай тэмпературы на 4—5 градусаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0