22.05.2020 / 07:08

Пандэмія ў свеце: учора была рэкордная колькасць інфікаваных ГРАФІКІ 

Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 22 мая ў свеце зарэгістравана 5 194 879 выпадкаў каранавіруса, памерлі 334 622 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 620 902 выпадак каранавіруса, а памерла 96 354 чалавекі, з іх 1418 — за ўчора. У Расіі зафіксавана 317,5 тысячы выпадкаў каранавіруса, 127 чалавек памерлі учора. У Бразіліі каранавірус выяўлены ў 310,9 тысячы чалавек, 1188 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША і Бразіліі ў Мексіцы (424) і Вялікабрытаніі (338).

21 мая ў свеце зафіксавана 107 085 новых выпадкаў. Гэта найвышэйшы паказнік за ўвесь час назіранняў у Сусветнай метрыцы.

За 21 мая зафіксавана 4934 смерці ад каранавіруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру