Міжнародны валютны фонд (МВФ) і ўлады Украіны папярэдне дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва, якая прадугледжвае прадастаўленне Кіеву $5 млрд. Аб гэтым паведаміла прэс-служба МВФ.

«Супрацоўнікі МВФ і ўкраінскія ўлады дасягнулі дамоўленасцяў на працоўным узроўні па эканамічнай палітыцы для новага 18-месячнага рэзервовага крэдыту, каб дапамагчы ўладам [Украіны] справіцца з наступствамі ўдару COVID-19», — заявіла кіраўнік місіі МВФ ва Украіне Івана Уладкава Голар.

Пагадненне будзе разгледжанае ў бліжэйшыя тыдні.

20 мая стала вядома, што ЗША выдзелілі Украіне на барацьбу з каранавірусам $15,5 млн. Нагадаем, Беларусь атрымала ад ЗША $1,7 млн.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Украіны, на раніцу 21 мая ў краіне зарэгістравана 19,7 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад пачатку пандэміі ва Украіне памерлі 579 чалавек, ачунялі 6,2 тысячы пацыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0