Усяго патроху

Навукоўцы выявілі самых «гучных» істот на Зямлі

Акіянолагі выявілі, што гэта еўрапейскія лангусты — трэнне іх вусікаў можна пачуць ці адчуць на адлегласці каля трох кіламетраў ад іх. Вынікі іх назіранняў апублікаваў навуковы часопіс Scientific Reports, піша tass.ru.

«Раней мы амаль нічога не ведалі пра тое, як далёка пашыраюцца гукі, што выдаюць розныя марскія бесхрыбетныя. Мы запоўнілі гэты прабел, выявіўшы, што звычайныя лангусты могуць выдаваць гукі, якія іх суродзічы і іншыя насельнікі мораў будуць чуць на адлегласці ў сотні метраў» — пішуць даследнікі.

У апошнія гады біёлагі ўсё часцей высвятляюць, што самымі моцнымі, зоркімі і хуткімі істотамі на зямлі, з улікам розніцы ў памерах, з'яўляюцца не сысуны або іншыя буйныя пазваночныя істоты, а сухапутныя або марскія членістаногія і іншыя бесхрыбетныя.

У прыватнасці, нядаўна навукоўцы высветлілі, што марскія ракі-багамолы могуць біць сваімі клюшнямі па панцырах ахвяр гэтак жа моцна, як куля, выпушчаная са стрэльбы, а драпежныя мухі-ктыры вельмі дакладна наводзяцца на сваіх ахвяр і амаль заўсёды іх ловяць, нягледзячы на тое, што ў іх няма складана ўладкаванага мозгу.

Аналагічным чынам конікі і цыкады могуць падкідаць сябе на вышыню ў 100 разоў больш за іх саміх, а павукі-бакаходы могуць карэктаваць свой рух у скачку з дакладнасцю, якая недаступная прафесійным фігурыстам і самым спрытным сысунам.

Акіянолагі з Францыі і ЗША, правяраючы працу сістэмы падводных мікрафонаў, выпадкова адкрылі яшчэ аднаго падобнага бесхрыбетнага «рэкардсмена».

Пагрузіўшы набор мікрафонаў на плыткаводдзе ля заходняга ўзбярэжжа Брэтані, даследчыкі выпускалі побач з імі звычайных лангустаў (Palinurus elephas) і пачыналі запісваць гукі, правяраючы, ці добра працуе створаная імі прылада.

Доследы нечакана паказалі, што лангусты — сярод самых гучных жывёл на зямлі. Яны выдавалі гукі, супастаўныя з ровам рухавіка турбарэактыўнага самалёта або стрэлам з буйнакалібернага рэвальвера. Па разліках навукоўцаў, на дне акіяна, дзе жывуць гэтыя ракападобныя, іх гукі павінны быць чутныя на дыстанцыі ў 2—3 кіламетры.

Крыніцай гэтых акустычных ваганняў, як паказалі назіранні за лангустамі, былі іх вусікі. Бесхрыбетныя церлі імі аб хітынавы выраст паміж іх вачыма. Навошта Palinurus elephas гэта робяць, пакуль незразумела, аднак навукоўцы мяркуюць, што яны могуць выкарыстоўваць гэтыя гукі як для таго, каб папярэджваць суродзічаў, так і для таго, каб адпуджваць драпежнікаў.

Навукоўцы плануюць выкарыстоўваць гэтыя гукі ў якасці своеасаблівых падводных «радараў», з дапамогай якіх можна будзе назіраць за экалагічным станам дна Атлантыкі без знешніх крыніц сігналаў. У дадатак назіранні дазволяць акіянолагам адсочваць браканьераў, якія нелегальна ловяць лангустаў ля берагоў Францыі і ў іншых рэгіёнах Сусветнага акіяна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць