Грамадства55

Карпенка: Усіх школьнікаў атэстуюць

Усіх вучняў, каго трэба, у Беларусі атэстуюць у чацвёртай чвэрці, неатэстацыі не будзе. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага».

Паводле яго слоў, па атэстацыі нічога не змянілася.

«Я думаю, што неатэстацыі не будзе, таму што большасць усё-ткі школьнікаў дзесьці і самастойна (займаюцца), дзесьці атрымліваюць індывідуальныя заданні, дзесьці анлайн падключаюцца да адукацыйнага працэсу. Я літаральна на мінулым тыдні быў у Бярэзінскім раёне, наведваў шэраг школ. Нават у сельскай школе настаўнік тлумачыць тэму па фізіцы ў рэжыме Skype. Значыць, знаходзяцца некалькі вучняў, якія таксама прысутнічаюць на ўроку, з дома слухаюць гэтыя тлумачэнні, адказваюць на пытанні і гэтак далей, — растлумачыў Карпенка. — Па атэстацыі нічога не змянілася. Мы гатовыя атэставаць усіх тых, хто пакажа пэўныя веды».

«У нас у старэйшай школе, у сярэдняй школе кожны настаўнік ведае: ну, калі Таня Іванова, дапусцім, заўсёды добра адказвала па фізіцы, то што цяпер змянілася ад таго, прыходзіць яна заняткі ці яна з дома выконвае нейкія працы і з настаўнікам мае зносіны?» — сказаў Карпенка.

Кіраўнік Мінадукацыі нагадаў, што любая атэстацыя — гэта індывідуальны падыход.

«Мы ведаем цудоўна, што кожны настаўнік вядзе для сябе нейкія яшчэ пэўныя пазнакі, камусьці ставіць адзнаку па сукупнасці некалькіх урокаў, а кагосьці трэба паклікаць і на вочную атэстацыю. Гэта магчыма, мы далі адпаведнае ўказанне», — растлумачыў Карпенка.

Магчымасці для такой атэстацыі прадстаўлены ў выглядзе падтрымліваючых заняткаў або кансультацый у шосты школьны дзень. Акрамя таго, па словах міністра, можна паставіць яе пасля заняткаў у звычайны дзень, калі хтосьці баіцца прыходзіць цяпер у школу.

Карпенка падкрэсліў, што ўсе выразныя ўказанні дадзены, пры гэтым кожная школа сама вызначае, у якой форме атэставаць навучэнцаў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць