22.05.2020 / 09:33

Дзевяць расійскіх «Панцыраў» знішчылі ў Лівіі 20

mil.ru

У выніку ваеннай аперацыі «Вулкан гневу», якая праводзіцца арміяй урада нацыянальнай згоды (УНЗ) Лівіі, былі знішчаныя дзевяць зенітных ракетна-гарматных комплексаў (ЗРГК) «Панцыр» расійскай вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры аперацыі, перадае турэцкае агенцтва Anadolu.

Паводле штаба, комплексы былі знішчаныя за апошнія чатыры дні. Яны належалі сілам камандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй (ЛНА) фельдмаршала Халіфы Хафтара.

Пра некалькі выпадкаў знішчэння «Панцыраў» Anadolu раней паведамляла асобна. Так, 20 мая агенцтва, спасылаючыся на прэс-цэнтр аперацыі арміі УНЗ, перадавала, што адзін з ЗРГК быў знішчаны ўдарам турэцкага беспілотніка. Яшчэ адзін «Панцыр» раней у траўні быў захоплены сіламі УНЗ на авіябазе Аль-Вація блізу Трыпалі, адкуль ім удалося выбіць часткі арміі Хафтара.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Kent / Адказаць
22.05.2020 / 10:03
Они фсе врут, аналоговнетов не возможно победить
72
Нейкі чалавек / Адказаць
22.05.2020 / 10:12
Чакаецца, што зараз набягуць русафобы і пачнуць зьдзекліва камэнтаваць "высокую" якасьць расейскае зброі. Такое сабе невялічкае распальваньне. Толькі русафобаў у нас на Беларусі вобмаль. Ёсьць тыя, хто супраць імпэрыялізму ды вялікарускага шавінізму. Як я, напрыклад. Але радавацца таму, што нехта кажа, нібыта зьнішчыў ажно дзевяць Панцыраў расійскай вытворчасьці ды крычаць пра тое, што не такі ўжо й надзейны расейскі панцыр, я не стану. Ды й мала хто стане, спадзяюся)
56
Вашаимя / Адказаць
22.05.2020 / 10:28
А откуда там столько? Врут как сивые верблюды!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру