Лукашэнка сёння знаёміцца з ракетнай галіной у Беларусі, піша БелТА.
«Наша стратэгічная задача ў сферы абароны, калі раптам (у выпадку ваеннай агрэсіі з боку), — нанесці непрымальны ўрон праціўніку.
І мы гэта павінны дэманстраваць цяпер, каб тыя, хто, не дай бог, надумае з намі ваяваць, разумелі, што мы можам адказаць дастойна. Самы лепшы адказ з пункту гледжання ўзбраенняў на сённяшні дзень — гэта ракеты, высокадакладная зброя», — адзначыў беларускі кіраўнік.
Акрамя таго, улічваючы лясіста-багністыя прыродныя ўмовы ў Беларусі, армія прыстасоўваецца пад гэта.
«У гэтым напрамку мы развіваем свае Узброеныя Сілы. Вядома, мы не збіраемся займацца глабалізмам, захопліваць чужыя дзяржавы. Мы міралюбная краіна. Да нас няма такога «інтарэсу» з боку іншых дзяржаў. Таму міжкантынентальныя балістычныя ракеты з ядзернай зброяй нам няма сэнсу распрацоўваць. Мы і не можам гэтага рабіць. Мы павінны арыентавацца на тое, што магчыма. Таму мы ствараем адпаведныя ракетныя вытворчасці», — расказаў кіраўнік дзяржавы.