Грузія будзе прымаць замежных турыстаў з 1 ліпеня, у першую чаргу з краін з нізкім узроўнем распаўсюджвання каранавіруса і толькі ў адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі і ў рамках прадпісанняў грузінскага Мінздароўя. Пра гэта заявіў у пятніцу на брыфінгу дырэктар Нацыянальнага цэнтра кантролю за захворваннямі Аміран Гамкрэлідзэ, піша Interfax.

«У першую чаргу мы будзем прымаць турыстаў з так званых зялёных краін і зялёных транспартных калідораў, у якіх узровень інфіцыравання насельніцтва COVID-19 адносна нізкі. Замежным турыстам будуць з нашага боку прад'яўленыя некаторыя патрабаванні, якія датычацца ўезду ў Грузію і іх перамяшчэння па краіне», — сказаў Гамкрэлідзе.

Ён адзначыў, што патрабаванні да турыстаў будуць цалкам выканальнымі. У першую чаргу гэта тычыцца дакументаў, якія пацвярджаюць адмоўны тэст на каранавірус.

«Напэўна, для турыстаў будзе ўведзены так званы пашпарт COVID-19, які пацвердзіць праходжанне праверкі на каранавірусную інфекцыю лабараторным тэстам на працягу апошніх 72 гадзін», — сказаў Гамкрэлідзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0