Лайнер выконваў унутраны рэйс з Лахора ў Карачы. Паводле Geo TV, самалёт пацярпеў крушэнне непадалёк ад аэрапорта Карачы за хвіліну да прызямлення.
Аб магчымых ахвярах пакуль нічога невядома. Па папярэдніх звестках, на борце знаходзіўся 91 чалавек.
У раён крушэння выехалі ратавальнікі і вайсковыя падраздзяленні.