22.05.2020 / 16:17

У Брагінскім раёне 7-гадовы хлопчык стукнуўся галавой і трапіў у кому

Дзіця 2013 года нараджэння шпіталізавалі ў Брагінскую цэнтральную раённую бальніцу.

Як стала вядома «Моцным навінам», здарэнне зараз разглядаецца як няшчасны выпадак.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Вуглы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Па словах бацькі, які ў гэты час знаходзіўся разам з дзіцём, хлопчык ездзіў па хаце на самакаце, упаў і ўдарыўся галавой аб ручку канапы.

У выніку малы атрымаў траўмы і трапіў у кому. Цяпер ён у бальніцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру