Гэтую інфармацыю карэспандэнту «Свабоды» пацьвердзіла прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава.

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў карэспандэнту «Свабоды» паведамілі, што ў папраўчай установе сярод асуджаных ёсьць 15 выпадкаў захворваньня на каранавірус:

«Асобы, якія маюць патрэбу ў стацыянарнай дапамозе, шпіталізаваныя ва ўстановы аховы здароўя. Астатнія асуджаныя знаходзяцца пад назіраньнем. Захоўваюцца неабходныя карантынныя меры, эпідэміялягічная сытуацыя знаходзіцца пад кантролем».

Тыя, хто адбывае пакараньне на бабруйскай «хіміі», паведамілі «Свабодзе», што ў іх бралі мазкі з носа і горла, а таксама аналіз крыві.

17 чалавек, паводле крыніц «Радыё Cвабода», накіравалі ў магілёўскую абласную бальніцу. Частку людзей ізалявалі, усіх зьнялі з працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?