Мінчук разбіў гульнявы аўтамат пасля пройгрышу, распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса, паведамляе Следчы камітэт.

14 красавіка 33-гадовы мужчына праводзіў час у адным з гульнявых клубаў сталіцы. Пасля таго як у чарговы раз прайграў, ён раззлаваўся і разбіў экран гульнявога аўтамата. Акрамя таго, у парыве гневу мінчук пашкодзіў сцяну і стойку для флаераў. Паколькі падазраваны часта прыходзіў у гэтую ўстанову, яго асобу высветлілі хутка.

Мужчына ў зробленым раскаяўся і цалкам кампенсаваў шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0