Грамадства4343

Доктар: У рэанімацыях Мінска ў красавіку памерлі 117 чалавек з каранавірусам. Мінздароўя: Журналіст не так зразумеў лічбы

Раней невядомыя лічбы агучыў загадчык аддзела анэстэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Аляксандр Дзядзько. Кавалак яго выступу апублікаваў у фэйсбуку бізнэсмен Кірыл Валошын.

З дыяграмы відаць, што на працягу красавіка ў Мінску ў рэанімацыю трапілі 436 чалавекі з каранавіруснай інфекцыяй. З іх 265 чалавек (61%) было пераведзена ў іншыя аддзяленні, 54 чалавекі (12%) на канец месяца працягвалі знаходзіцца ў рэанімацыі.

Астатнія 117 чалавек (27%) памерлі.

«А што ў нас? За красавік падлічылі даныя ў Мінску. У нас лятальнасць склала 27%, што супастаўна з тымі лічбамі, якія прадаставілі замежныя спецыялісты», — кажа Аляксандр Дзядзько.

Разам з тым, паводле афіцыйных звестак Мінздароўя на 1 мая, на ўсёй тэрыторыі Беларусі налічылі толькі 93 памерлых пацыентаў «з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй».

Насельніцтва Мінска складае прыкладна 22% ад насельніцтва Беларусі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць памерлых ад COVID-19 у маі ў краіне перавысіла лічбы за сакавік-красавік, разам узятыя. Па стане на сёння Мінздароўя заяўляе пра 190 памерлых ад COVID-19.

Дапоўнена: у 21:04 у тэлеграм-канале Мінздароўя з'явіўся афіцыйны адказ, са спасылкай на таго ж Дзядзько. Ён сцвярджае, што журналісты яго не так зразумелі.

Маўляў, па-першае, лічба памерлых уключае «не толькі выпадкі пацверджанай інфекцыі COVID-19, але і тыя верагодныя выпадкі, калі ў працэсе ўдакладняючай дыягностыкі дыягназ каранавірус быў зняты і былі выяўлены пнеўманіі іншай этыялогіі».

Па-другое, лічба нібыта ўключае ў сябе ўсіх памерлых ад сакавіка і нават часткова смерці ў маі (бо, маўляў, пасмяротная дыягностыка займае ад 7 да 14 дзён).

«Лічбы былі прыведзены для спецыялістаў», — падсумоўвае Мінздароўя.

***

Чытайце таксама: Новыя лічбы з Віцебска праліваюць святло на «Вялікую беларускую каранавірусную статыстычную анамалію»

Афіцыйная беларуская статыстыка радыкальна разыходзіцца з данымі з краін Еўропы з высокім узроўнем жыцця і развітой медыцынай. Так, у Швецыі і Швейцарыі, дзе колькасць выяўленых хворых прыкладна супадае з беларускай, колькасць памерлых дасягнула 3925 і 1923 адпаведна (Швейцарыя ўводзіла строгія каранцінныя абмежаванні, а Швецыя — нястрогія).

Што датычыць 27-працэнтавай смяротнасці, то варта патлумачыць, што гаворка толькі пра пацыентаў, якія трапляюць у рэанімацыю, а гэта вельмі малы працэнт ад агульнай колькасці хворых.

Поўную версію запісу вэбінара можна было пабачыць тут, але пасля нашай публікацыі доступ да яго закрылі:

«Наша Ніва» будзе далей разбірацца ў дадзенай тэме.

Каментары43

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць