Аптовая цана на газ для насельніцтва і вытворчасці ва Украіне ў маі зменшылася на 21 працэнт у параўнанні з красавіком, паведамляе «Економічна правда».
Фота Надзеі Бужан
Пры гэтым з пачатку года цэны знізіліся яшчэ больш рэзка — на 51 працэнт у параўнанні са студзенем і на 62 працэнты ў параўнанні з тым жа перыядам 2019 года.
У «Нафтагазе» патлумачылі такую дынаміку абвальваннем цэн на энерганосьбіты. На фоне сусветнага крызісу цана газу ў маі ў Еўропе дасягнула гістарычнага мінімуму за апошнія 10 гадоў.
Кошт газу для насельніцтва і вытворчасці склаў 2,3 грыўні за кубаметр, або 85 даляраў за тысячу кубаметраў, без уліку ПДВ і выдаткаў на транспарціроўку паліва.
Беларусь купляе газ у Газпрама за 127 даляраў за тысячу кубаметраў. Для беларускіх спажыўцоў гэтая цана яшчэ вышэйшая.