Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Агульная колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце да раніцы 23 мая перавысіла 5,2 мільёна чалавек, кажуць звесткі праекта Універсітэта Джонса Хопкінса. Сусветная Метрыка дае лічбу 5,3 млн. 

Прырост за суткі склаў 108,7 тысячы чалавек. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 338 183 пацыенты, 2,05 мільёна чалавек выздаравелі.

Найбольш пацярпелая ад SARS-CoV-2 краіна — ЗША (1,6 мільёна заражаных). На другі радок рэйтынгу паднялася Бразілія (330,8 тысячы чалавек), апярэдзіўшы Расію (326,4 тысячы). Таксама ў пяцёрцы засталіся Вялікабрытанія (255,5 тысячы) і Іспанія (234,8 тысячы)

Больш за ўсё ахвяр інфекцыі зарэгістравана ў Злучаных Штатах — 96 007 чалавек. У еўрапейскіх краінах у лідараў антырэйтынгу ўзровень смяротнасці перавышае 10%.

У Беларусі па даных на ўчора 34 303 выпадкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0