23.05.2020 / 08:43

Пад Бабруйскам усю ноч шукалі 3-гадовага хлопчыка. Знайшлі за сем кіламетраў ад дома. Дапамагаў нават намеснік міністра 14

Пра выпадак паведамляе 112.by.

У пятніцу ў 20:48 у МНС ад дзяжурнага райаддзела міліцыі паступіла паведамленне: знікла дзіця ў в. Макараўка.

Сям'я знаходзілася ў гасцях у знаёмых. Дзеці гулялі ў двары. Каля 20:00 старэйшыя дзеці прыбеглі ў дом і сказалі, што не могуць знайсці свайго таварыша. Ратавальнікі і міліцыя абвясцілі збор складу,

на месца прыбыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, які кіраваў пошукавымі работамі.

112.by

У 03:58 на адлегласці каля 7 кіламетраў ад дома адна з пошукавых груп, у склад якой уваходзілі работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, работнікі РАУС і ляснік, з дапамогай цеплавізара выявілі дзіця.

Малы спаў пад дрэвам у лесе.

На аўтамабілі МНС яго даставілі да медыкаў, пасля агляду быў адпушчаны дадому: мама ад шпіталізацыі дзіцяці адмовілася.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

7
TararakaČ. / Адказаць
23.05.2020 / 09:45
Калі вырасьце,падарожнікам будзе...
18
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
23.05.2020 / 09:50
Смотрю Джили. МЧС, гаи, охрана, связь, ровд, жкх переходят "добровольно" на эти машины. Наверно качество, цинкованые?! Я представляю как Лада теряет рынок РБ.
14
Святлана / Адказаць
23.05.2020 / 10:09
Дзіця такога ўзросту павінна быць пастаянна на вачах у дарослых. Што за бацькі цяпер....
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру