Брытанскія ўлады ў найбліжэйшы час абавяжуць усіх прыбываючых у краіну з-за мяжы выконваць двухтыднёвую ізаляцыю, абвясціла ў пятніцу міністр унутраных спраў Прыці Патэл. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжваецца штраф у 1000 фунтаў стэрлінгаў (1100 еўра), піша Бі-бі-сі.

Прадстаўнікі эпідэміялагічных службаў атрымаюць права праводзіць раптоўныя праверкі выканання рэжыму.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 8 чэрвеня. Яны датычацца як замежнікаў, так і брытанцаў, якія вяртаюцца на радзіму.

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Брытаніі за апошнія суткі павялічылася на 351 і дасягнула 36 393 чалавек (памерлыя, у якіх вірус быў выяўлены з дапамогай тэсту).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0