Здарэнне адбылося ў Сконе — правінцыі на поўдні краіны. Сям'я лебедзяў спрабавала перайсці дарогу ў неналежным месцы. Бацька-лебедзь рабіў спробы спрачацца з вартавым правапарадку і працягнуць рух у напрамку аўтастрады, але, відаць, ацаніўшы перспектывы адміністрацыйнага пакарання, падпарадкаваўся. Абышлося без папярэджанняў і штрафаў. Рух аўтатранспарту быў адноўлены, ні адзін лебедзь-пешаход не пацярпеў, паведамляе Швецыя ў сваіх афіцыйных акаўнтах у сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0