Артура Відалю давядзецца пакінуць клуб, fcb

Артура Відалю давядзецца пакінуць клуб, fcb

«Барселона» назвала шэсць футбалістаў, якія дакладна не пакінуць каманду ў наступнае трансфернае акно, пры гэтым іспанскі клуб гатовы разгледзець прапановы па ўсіх астатніх гульцах. Пра гэта паведамляе выданне Marca.

Паводле выдання, у спіс недатыкальных увайшлі галкіпер Марк-Андрэ тэр Штэген, абаронца Жэрар Піке, паўабаронца Фрэнкі дэ Ёнг, а таксама нападаючыя Ліянэль Мэсі, Антуан Грызман і Ансу Фаці. Таксама Marca заяўляе, што з найбольшай верагоднасцю «Барселону» пакінуць паўабаронцы Іван Ракіціч і Артура Відаль, брамнік Нэта і шэраг маладых гульцоў.

Пры гэтым «Барселона» нацэлена і на куплю гульцоў. Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, прыярытэтнымі мэтамі з'яўляюцца паўабаронца «Ювентуса» Міралем П'яніч і нападаючы «Інтэра» Лаўтара Марцінэс.

Чэмпіянат Іспаніі быў перапынены ў сакавіку з-за пандэміі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0