Ва Украіне адбылася трагедыя. Пра яе паведаміў у сваім фэйсбуку намеснік кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

Непадалёк ад вёскі Наваселіца адпачывала кампанія кіяўлян, старых сяброў, якія там збіраліся ўжо не раз палавіць рыбы. Усяго дзевяць чалавек, у тым ліку арандатар стаўка.

Выпіўшы, 6 чалавек паклаліся спаць у хлеў, што стаяў на беразе. Двое засталіся далей піць з арандатарам стаўка.

Каля гадзіны ночы арандатар стаўка, прафесійны паляўнічы, пачаў расстрэльваць гасцей са стрэльбы «ІЖ». Спачатку ён забіў дваіх, што пілі з ім. Затым пайшоў страляць спячых. Усяго ён паспеў расстраляць семярых чалавек. Толькі адзін, пачуўшы стрэлы, паспеў уцячы ў лес, выйсці ў сяло і выклікаць паліцыю.

Падазраваны затрыманы паліцэйскімі і знаходзіцца пад вартай.

«Думаю, што суд не будзе мець іншага рашэння, як пажыццёвае пазбаўленне волі, для чалавека, які пазбавіў жыцця семярых», — рэзюмаваў Антон Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0