23.05.2020 / 16:06

У Расонскім раёне медык заразілася ад мужа каранавірусам. Яна паспела пакантактаваць з некалькімі людзьмі

Выпадак апісвае мясцовае выданне «Голас Расоншчыны».

Фота Надзеі Бужан

У мясцовай паліклініцы на ўліку з COVID-19 стаяць два чалавекі. Абодва выпадкі завезеныя — з Наваполацка і Віцебска. Пацыенты знаходзяцца на самаізаляцыі пад наглядам медыкаў, бо хвароба ў іх працякае бессімптомна. Адзін з іх інфікаваў сваю жонку. А жанчына аказалася медработнікам, і, на жаль, не абышлося без кантактаў.

З пнеўманіяй яе шпіталізавалі ў раённую бальніцу, дзе ў яе ўзялі аналіз на COVID-19, які пацвердзіўся. Медработнік была пераведзеная на лячэнне ў абласны цэнтр, бо ўсіх інфіцыраваных прымае Віцебск. Цяпер стан пацыенткі расцэньваецца як стабільны.

Акрамя таго, на самаізаляцыі знаходзяцца 17 расонцаў, якія з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню.

З-за таго, што медык кантактавала з многімі, у бальніцы трымаюць руку на пульсе і не выключаюць «успышкі» інфекцыі.

Таксама ў інфекцыйным аддзяленні ад пнеўманіі праходзяць лячэнне два чалавекі — жанчыны 87 гадоў і 50 гадоў. Стан пацыентак стабільны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру