Сёлета віленскім каталікам пашчасціла з надвор’ем у Вербную нядзелю — увесь дзень стаяла яснае сонечнае надвор’е, а апоўдні так прыпякло, што людзі пачалі распранацца да кашуляў і маек. Калі віленскіх касцёлаў было не прайсці, па ўсім цэнтры ішоў гандаль святочнай атрыбутыкай — вярбой, пальмамі, ядлоўцавымі галінкамі. Жывая музыка (ад народных песень да джазу), у выкананні вулічных музыкаў прываблівала натоўпы турыстаў і месцічаў. І што прыемна – у шматгалоссі моваў гучала і беларуская.

Фота Сямёна Печанка

Відэа Кірылы Атаманчыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?