Нягледзячы на тое, што ў Брэсце з самай раніцы ідзе дождж, актывісты барацьбы супраць акумулятарнага завода апоўдні нядзелі 24 мая сабраліся на галоўнай плошчы горада для традыцыйнага кармлення галубоў. Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, усяго прыйшлі каля 80 чалавек, піша Брэсцкая газета.

Пасля акцыі ўдзельнікі традыцыйна прайшліся па горадзе. На гэты раз — без лозунгаў.

Акрамя таго, на нядзельную акцыю ў Брэст прыехаў удзельнік перадвыбарчай гонкі Юрась Губарэвіч, які пазней зладзіў выбарчы пікет каля кінатэатра «Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0