Памёр загадчык Летняга амфітэатра ў Віцебску Анатоль Васенда. Многія пакідаюць словы спачуванняў на яго старонцы ў Facebook.
Як паведамляе «Віцебскі кур'ер», Васенда памёр у Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. З-за высокага ціску яго паклалі ў кардыялогію, потым перавялі ў абласную бальніцу і падлучылі да апарата ШВЛ.
Васенда стаяў ля вытокаў зараджэння віцебскага фестывалю і адкрываў яго ў якасці музыканта. У складзе «Сяброў» ён выступаў на фестывалі ў Віцебску ў 1992 г. — бас-гітара, вакал.
З 1993 г. Анатоль працаваў у складзе каманды дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
З 1995 года быў дырэктарам комплексу Летняга амфітэатра.