25 мая ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет. Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +13.. +19°C.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы (верагоднасць ападкаў 70-80%). Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°С, днём +14..+16°С, увечары +10..+12°С.