Паведамленне аб пажары ў Кастрычніцкім раёне па вуліцы Маскоўскай прыйшло ратавальнікам днём 24 мая, паведамляе МНС Мінска. Высветлена, што прычынай пажару стала загаранне адзення на 52-гадовым мужчыну. Мяркуецца, што загінулы не быў асцярожны з агнём падчас курэння.

Яшчэ адзін пажар у той жа дзень адбыўся ў Фрунзенскім раёне Мінска па вуліцы Шаранговіча, 48. Загарэліся пасцельныя прыналежнасці ў жылым пакоі аднапакаёўкі. Работнікі МНС выратавалі з кватэры двух чалавек. Меркаваная прычына пажару тая самая — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0