«РБК-Украіна»

«РБК-Украіна»

Ва Украіне на 25 мая зафіксавана ўжо больш за 21 тыс. выпадкаў каранавіруснай хваробы COVID-19. За мінулыя суткі заразіліся 259 чалавек, піша «РБК-Украіна».

Такія звесткі прыводзіць карта РНБА.

Акрамя таго, за мінулыя суткі памерлі ад інфекцый яшчэ 6 чалавек, а агульная колькасць ахвяр складае 623 чалавекі. Выздаравелых (126) за мінулыя суткі ў дзясяткі разоў больш, чым загінулых.

Увогуле захварэлі 1546 дзяцей і 4112 медыкаў. На амбулаторным лячэнні 14 625 пацыентаў, з іх 1284 дзіцяці і 3349 медработнікаў. У падключэнні да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх мелі патрэбу 256 чалавек, у тым ліку адно дзіця і 22 медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0