Падрыхтоўчыя працы пачнуцца ў другой палове чэрвеня, паведамляюць «Мінск-навіны».

Проста адрамантаваць бэлькі немагчыма — неабходна іх цалкам мяняць. Такія працы запатрабуюць закрыцця руху як па самім пуцеправодзе, так і пад ім на ўчастку пр. Пераможцаў.

З раніцы 6 ліпеня плануецца змяніць схему руху і прыступіць да непасрэднага рамонту. Па пуцеправодзе і пад ім праехаць не атрымаецца. Транспарт пусцяць па правапаваротным з'ездзе развязкі, далей патокі будуць рэгулявацца часовымі святлафорамі. Прычым па вул. Арлоўскай змогуць рухацца усе віды транспарту, па пр. Пераможцаў рух праз развязку арганізуюць для грамадскага і спецыяльнага транспарту, звычайныя машыны загадзя перанакіраваць на вул. Ціміразева праз вул. Сапёраў, Нарачанскую, Вясёлкавую.

Рамонт будзе весціся кругласутачна вялікай колькасцю рабочых. Завяршыць яго плануецца ў лістападзе. У выніку абнаўлення ўся канструкцыя стане вытрымліваць сучасную нагрузку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0