Культура1313

На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік ФОТА

Напярэдадні дня смерці паўстанцкага камісара Дзісенскага павета сусветна вядомага скульптара Генрыка Дмахоўскага (загінуў 26 мая 1863 года — у баі з карнікамі «васьмю кулямі прашыты») на магіле героя з'явіўся годны велічны помнік.

Магіла, дзе Дмахоўскі пахаваны разам з двума невядомымі паўстанцамі, знаходзіцца ў лесе на старажытным курганным могільніку паблізу вёскі Бірулі Докшыцкага раёна.

Зусім маладым Дмахоўскі браў удзел у вызвольным паўстаннні 1831 года. Жывучы потым у эміграцыі за акіянам, ён стварыў бюсты Тадэвуша Касцюшкі, прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана і аднаго з герояў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі Бенджаміна Франкліна. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць Кангрэс ЗША. Творчы геній нашага суайчынніка нарадзіў таксама скульптурную групу «Гарыбальдзі з ваярамі», выяву венгерскага нацыянальнага героя Лаяша Кошута… Раней, у Парыжы, Дмахоўскі ўдзельнічаў у стварэнні саркафага Напалеона.

Незадоўга да паўстання Каліноўскага Генрык вярнуўся на радзіму, каб узяць у рукі зброю. 

Доўгі час магіла была ў жудасным стане, ад яе амаль не засталося знаку. Вось так яна выглядала яшчэ ў 2013 годзе на фота Кастуся Шыталя. 

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА7

Пад Брэстам сфармаваўся навальнічны каўнер ФОТАФАКТ1

У Пухавіцкім раёне загінуў трактарыст

У Ганцавіцкім раёне заўважылі віхор ВІДЭА2

Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»35

Латушка прызнаўся, што ўжо некалькі гадоў судзіцца са сваім былым паплечнікам Анатолем Котавым13

Антыкрызіснымі кіраўнікамі забароняць працаваць тым, хто судзіўся па палітычных артыкулах3

Ходзіць па Мазыры з аўтаматам: малады бацька паехаў ваяваць за Расію і не хавае гэтага16

У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць