Аварыя адбылася ў нядзелю каля 14-й гадзіны на трасе Р23 у раёне аўтадарогі Слуцк — Жукі. Падрабязнасці kurjer.info распавялі ў Слуцкай ДАІ.

Жыхарка Слуцкага раёна (1944 года нараджэння) выехала на трасу з боку Лучнікаў. Для таго каб развярнуцца на развязцы, ёй неабходна было перастроіцца ў левую паласу руху. У выніку пенсіянерка не прапусціла аўтамабіль і сутыкнулася з ім.

Случчанку шпіталізавалі ў траўматалогію ЦРБ. Кіроўца аўто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0