Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пікет для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзіў у Мінску на пляцоўцы ля Камароўскага рынка ў нядзелю. Ён працягваўся больш за 4 гадзіны, чарга з ахвотнікаў падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай расцягнулася на некалькі соцень метраў, нагадвае «Радыё Свабода». 

«За ўчорашні пікет мы сабралі каля 3000 подпісаў, — расказаў «Свабодзе» Сяргей Ціханоўскі. — Дакладную колькасць я сказаць не магу. Па лістах, якія былі запоўненыя цалкам, было 2000. Яшчэ шмат падпісных лістоў былі запоўненыя часткова, таму дакладнай лічбы няма. Нам яна і не цікавая. Людзей было вельмі шмат, я сам не чакаў такой колькасці. Шмат хто прыйшоў без пашпарта, яны не змаглі падпісацца».

Статкевіч і Ціханоўскі сабралі тысячы мінчукоў на выбарчы пікет ФОТЫ, ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0